Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. У нашым дзіцячым садочку прайшоў конкурс чытачоў "Родная мова-матчына мова". Удзельнікі конкурсу чыталі вершы на беларускай мове, інсцэніравалі казкі, спявалі песні, гулялі у беларускія народныя гульні. Усе атрымалі дыпломы удзельнікаў.

Таксама дню беларускай мовы прысвечана выстава "У гасцях у беларускай казкі". Тут можна палюбавацца на галоўных герояў беларускіх народных казак. А кніжкі-малышкі, вырабленыя выхаванцамі і іх бацькамі, заслугоўваюць асабістай увагі.