Семінар-практыкум

12.12.2018

Адна з гадавых задач нашай установы адукацыі гэта дасканаліць прафесійныя ўменні педагогаў у пытаннях развіцця беларускага маўлення выхаванцаў праз тэатральную дзейнасць. Гэтаму пытанню быў прысвечан чарговы семінар-практыкум «Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту шляхам выкарыстання тэатралізацыі ў розных відах дзейнасці». На семінары выступілі спецыялісты і выхавацелі, якія расказалі пра свой вопыт выкарыстаня тэатралізацыі ў адукацыйнай і музычнай дзейнасці, на занятках фізічнай культуры. Педагог-псіхолаг правяла аналіз анкет па тэме «Спосабы знаёмства з беларускай культурай ва ўмовах сямейнага выхавання», які паказаў узровень зацікаўленасці і работы бацькоў у гэтым накірунку. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці правяла з выхавацелямі тэатралізаваныя мініяцюры «А ты паспрабуй і ў цябе атрымаецца!», «Што я бачу?» і расказала аб неабходнасці ўключэння элементаў драматызацыі ў розныя віды дзейнасці. Таксама ў рамках семінара быў праведзены агляд-конкурс «Батлейка», мэта якога знаймства дзяцей дашкольнага ўзроста з беларускім лялечным тэатрам, выкарыстанне яго ў тэатральнай дзейнасці групы і паступовае развіццё беларускага маўлення.