Прыйшла Каляда — адчыняй варата!

09.01.2019

Па ўжо існуючай традыцыі кожны год у нашым садочку праходзіць фальклорнае свята «Прыйшла Каляда — адчыняй варата!» Педагогі апранаюцца ў уборы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядкi — гэта тэатралізаванае прадстаўленне, у якім калядоўшчыкі жадаюць гаспадарам дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі каля ёлкі, задорнымі гульнямі. Пабадалася рожкамi i павесялiла ўсiх гарэзлiвая Каза. Яна нi як не хацела ўставаць без пачастункаў. А калi выйшлi Цыганка з вучоным мядзведзем, усiм хацелася пусцiцца ў скокi пад гучны бубен. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, гуляюць у гульнi і частуюцца смачнымі прысмакамі.